Текст песни «Раптам». Nizkiz
І я чакаў сваё адзінае
І рушыў побач з ёй
Ды частаваў жыццё гадзінамі
Наколькі мог ужо
Пакуль яшчэ не засціць нам святло,
Пакуль не страціў змест,
Я навучу цябе як надаваць
Тваім памылкам сэнс
Ведай
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
Паліць у вакно і слухаць музыку
Ды шэптам падпяваць
Зрабіць пакой сваёю музаю,
Ад іншых ратаваць
Адсюль да зор бліжэй, як падаецца,
І скрозь шэры дым
«Бяжы ці не бяжы!»- казала сэрца, —
«Вернешся сюды… раптам»
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
Пакуль яшчэ не засціць нам святло,
Пакуль не страціў сэнс,
Я навучу цябе як надаваць
Тваім учынкам змест
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай
Дзе ты ёсць — там і свята!
Хто казаў, што занадта
Гэта неверагодна
Заставайся нямоднай